Суполка Скарына · Spolek SKARYNA
Дом нацыянальных меншасьцяў, Vocelova 602/3, Praha - Vinohra
Асьветная суполка Беларусаў у ЧР Скарына · Osvětový spolek Bělorusů v ČR Skaryna
- Пра нас · O nás
- Акцыі і Праекты
Асьветная суполка Скарына - адна з першых беларускіх арганізацый, закладзеных пасьля абвяшчэньня самастойнай Чэшскай рэспублікі. Заснаваная ў 1997-м годзе ў Празе. Галоўныя мэты суполкі: зямляцкія сувязі, узаемадапамога, супольныя сьвяты і акцыі, развіцьцё спадчынных традыцый на новай глебе, пашырэньне інфармацыі пра Беларусь і падтрымка дэмакратычных намаганьняў яе народа.
Паўвеку Скарынавай Бібліі. Хэпэнінг і экскурсія ў Празе.
Беларуска-чэшскія “васьмёркі”. Урачыстае сьвяткаванне стагодьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Прага, Старамесцкая ратуша.
Адкрыцьцё мэмарыяльнай шыльды на магіле консула БНР Мікалая Вяршыніна. Прага, Альшанскія могілкі.
Рэгулярныя богаслужбы. Касьцёл св. Кузьмы і Дзям’яна. Прага, Вышаград.
У Нацыянальным музэі. Першы Нобелеўскі лаўрэат Беларусі Сьвятлана Алексіевіч і прадстаўнік суполкі Скарына Алена Ціхановіч з кнігай першадрукара.
БЧБ сьцяг на падтрымку вольнай дэмакратычнай Беларусі. (супрацоўніцтва з радніцамі, майстар-кляс па пашыву сьцягоў).
Удзел у платформе паслявыбарчай салідарнасьці Česko-Belaruś
Чэскае выданьне мэмуараў Ларысы Геніюш “Споведзь”. Кніга выйшла ў 2018 г. пад назвай “Paní doktorová 0-287, aneb z Československa do gulagu”. Даведнік і он-лайн карта “Беларускія магілы ў Чэхіі і Славакіі”. Дасьледчык Сяргей Кнырэвіч. Удзел у праекце Дырэкцыі Альшанскіх могілак “Апека знакавых магіл” (Adopce významných hrobů). Суполка ўзяла пад апеку (адаптавала) тры магілы вядомых дзеячоў: прэзыдэнтаў БНР Пятра Крэчаўскага і Васіля Захаркі, а таксама опернага сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.